Рэпік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэпік
Remove ads

Рэ́пік[1] (Eupatorium) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з прамымі простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй ад 30 см да 2 м. Лісце трайчастае або суцэльнае, супраціўнае, чаргаванае, зрэдку па 3—4 у кальчаках. Кветкі белыя або ружовыя, ў кошыках, сабраных у агульнае шчытападобнае суквецце. Плод — сямянка з пяццю рэбрамі і чубком з доўгіх валаскоў.

Арэал

Налічвае каля 600 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Амерыцы, некаторыя віды ў Еўразіі і трапічнай Афрыцы.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, тэхнічныя, фарбавальныя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Ядавітыя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads