Рэпік канапляны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэпік канапляны
Remove ads

Рэ́пік канапляны[1][2] (Eupatorium cannabinum) — кветкавая расліна роду Рэпік (Eupatorium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Рэпік канапляны, рэпік, рэчнік, сядач[3][4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вузлаватым карэнішчам і вышынёй да 2[2] м. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае, апушанае кароткімі валаскамі, часта чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, з кароткімі чаранкамі, апушанае, пілаватае па краі. Ніжняе лісце рассечанае на 5 ланцэтных долей, сярэдняе — на 3. Сярэдняя доля ніжніх лістоў мае даўжыню да 15 см і шырыню 3—4 см. Верхняе лісце суцэльнае. Кветкі брудна-ружовага колеру, у невялікіх кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці. Абгортка складаецца з 9—10 лісцікаў. Плодсямянка цёмна-бурага колеру, з кропкавымі залозкамі і чубком з шурпата зазубраных валаскоў.

Расліна ядавітая.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[5]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыкі[5].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[6]. Расце па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах і хмызняках, на ўскрайках балот, вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая (мачагонны, танізоўны, ванітоўны і ранагаючы сродак) расліна[2]. Са сцяблоў магчыма атрымліваць грубае валакно, з лісця і каранёў — сінюю і чорную фарбу. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[2]. Дэкаратыўная расліна[6].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  4. Посконник коноплевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads