Рэпічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэ́пічы[1] (трансліт.: Repičy, руск.: Репичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Насельніцтва 152 жыхары, 68 гаспадарак (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск. У напрамку на захад ад вёскі працякае рака Змейка.

Гісторыя

У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях з ворагамі загінула 20 вяскоўцаў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[2], да 1962 года — у склад Вольнаўскага сельсавета[3], да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсавета[4].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[5].

Remove ads

Інфраструктура

Працуе магазін.

Насельніцтва

  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — 72 двары, 212 жыхароў.
    • 1921 год — 64 дамы, 347 жыхароў.
    • 1959 год — 356 жыхароў.
    • 1970 год — 260 жыхароў.
    • 1998 год — 97 двароў, 194 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 152 жыхары, 68 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads