Рэчыцкі праспект
Гомель From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чыцкі праспект — праспект у Савецкім раёне Гомеля, адна з галоўных магістралей горада. Да 14 чэрвеня 2013 года вуліца называлася Рэчыцкай шашой, бо і была фактычна часткай шашэйнай дарогай да Рэчыцы[1][2][3].
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы на скрыжаванні з вуліцай Барыкіна і Куйбышаўскім праездам, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Клермон-Феран і Жукава, з паўночна заходняга — вуліцы Крайняя і Брэсцкая, далей з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Валгаградская, з поўначы — Сасновая, перасякае вуліцу Міжгароднюю, з паўднёвага ўсходу прымыкае Студэнцкі праезд, далей перасякае вуліцу Косарава, завяршаецца скрыжаваннем з Аб’язной і Давыдаўскай на граніцы горада. Працягам вуліцы з’яўляецца магістраль М10. Даўжыня праспекта складае каля 4,8 км.
Remove ads
Гісторыя
Вуліцу пачынаюць інтэнсіўна забудоўваць з 1960-х гадоў. З’явіліся жылыя масівы ад пачатку вуліцы да скрыжавання з вуліцай Жукава (толькі цотны бок), і ад скрыжавання з вуліцай Крайняй да скрыжавання з вуліцай Сасновай.
У 1968 годзе ў канцы вуліцы, на цотным баку закладзены парк у гонар будучай 25-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1968 годзе ў заходняй частцы парка ў памяць загінулых салдат і партызан, а таксама да 50-й гадавіны абвяшчэння савецкай улады, закладзены «Курган Славы».[4]
У канцы 1980-х пачынаюць забудову мікрараёнаў № 51, 52, 53.
Remove ads
На вуліцы размешчаны
- Гандлёвы цэнтр «Мандарын Плаза»
- Адміністрацыя Савецкага раёна
- Гомельаблаўтатранс — інжынерна-вылічальны цэнтр Аблаўтатрэста (1975; архітэктар В. Саенка).
- Палац культуры «Фестывальны»
- Свята-Міхайлаўская царква
- Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.
- Суд Савецкага раёна
- Гандлёвы дом «Рэчыцкі»
- Рынак «Давыдаўскі»
- Яслі-сады № 42, № 139 і № 155
- Сярэдняя школа № 62
Таксама праспект мяжуе са скверам імя Янкі Купалы, паркам Фестывальным, скверам Ратавальнікаў.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads