Рувім Янкелевіч Яўраеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рувім Янкелевіч Яўраеў (13 верасня 1914, Марыупаль — 5 жніўня 1987) — беларускі артыст оперы (барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).

Хуткія факты Рувім Янкелевіч Яўраеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі ў 1937-41 гадах, скончыў Саратаўскую кансерваторыю ў 1943 годзе. У 1945-70 гадах саліст, з 1963 года адначасова асістэнт рэжысёра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Валодаў прыгожым, рухомым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш яскрава талент праявіўся ў партыях камічных персанажаў. Сярод створаных ім вобразаў: яфрэйтар Ліпке, Марэк («Дзяўчына з Палесся», «Алеся» Яўгена Цікоцкага), Якуб («Надзея Дурава» Анатоля Багатырова), Сцяпан («Яснае світанне» Аляксея Туранкова), Ротны, Зарэцкі («Яўген Анегін» Пятра Чайкоўскага), Скула («Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна), Бертала («Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні), Нілаканта («Лакмэ» Леа Дэліба) і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Рувім Янкелевіч Яўраеў // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 563. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads