Алеся (опера)

опера From Wikipedia, the free encyclopedia

Алеся (опера)
Remove ads

«Алеся» (Дзяўчына з Палесся) — опера кампазітара Яўгена Цікоцкага, упершыню пастаўленая ў снежні 1944 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі[2] рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Пакроўскім.

Хуткія факты Алеся, Жанр ...
Remove ads

Гісторыя стварэння

Я. К. Цікоцкі пачаў пісаць оперу ў 1942 годзе ў Маскве, дзе ён удзельнічаў у арганізацыі канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі. Ужо ў другой палове 1943 яна была начарна завершана. Вядома, і лібрэта, і музычная драматургія мелі патрэбу ў дапрацоўцы. Яна вялася нават пасля таго, як была ажыццёўлена першая пастаноўка. Больш за 10 гадоў аўтары і тэатр працягвалі паляпшаць спектакль. Опера перажыла 5 рэдакцый[3].

Remove ads

Пастаноўкі

Thumb
Дэкарацыя да оперы «Дзяўчына з Палесся». С. Нікалаеў. 1953

Кампазітар неаднаразова вяртаўся да свайго сачынення, дамагаючыся большай абагульненасці і цэласці. Ён перапрацаваў драматургію, увёў новыя персанажы і выключыў некаторыя старыя. Опера была пастаўлена ў розных рэдакцыях 4 разы і яшчэ ў адной пастаноўцы быў выкарыстаны яе музычны матэрыял[4][5]:

Усе пастаноўкі адбываліся на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета.

Remove ads

Сюжэт

У аснове сюжэту ляжаць адносіны двух закаханых Сяргея і Алесі на фоне партызанскай барацьбы ў час Вялікай Айчыннай вайны[4].

Акцёры

Remove ads

Узнагароды і водгукі

Музыка спектакля ў 1968 годзе ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР[5].

Як адзначала[3] музыказнавец Арыядна Ладыгіна, пляменніца Л. П. Александроўскай, «Музычная характарыстыка галоўнай гераіні оперы досыць разнапланавая і дынамічная, дазваляе выканаўцы раскрыць багатую гаму перажыванняў. Гераічны пачатак, які, безумоўна, дамінуе, не перашкаджае ў той жа час і пранікнёнай, мяккай лірыцы. Глыбока хвалююць, прама-ткі хапаюць за душу трагічныя інтанацыі арыі „Гора край наш агарнула“ ці песня Алесі „Чаго зоранькi, зоркi ясныя“».

Remove ads

Цікавыя факты

  • Большасць артыстаў хору падчас першай пастаноўкі оперы былі апранутыя ва ўласныя касцюмы, у якіх яны партызанілі[3].
  • Саламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»[14][15]

Зноскі

  1. Партер уж полон, ложи блещут…(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Евгений Карлович Тикоцкий (1893—1970)(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  4. КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
  5. Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
  6. Сердобов Николай Николаевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 568. — 737 с.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads