Савецка-фінская вайна (1941—1944)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Савецка-фінская вайна (1941—1944)
Remove ads

Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў (часам Савецка-фінскі фронт Вялікай Айчыннай вайны, у фінскай гістарыяграфіі — «Вайна-працяг»). Падчас вайны Фінляндыя выступіла на баку краін Восі[8][9][10] з мэтай заняць тэрыторыю СССР да «мяжы трох перашыйкаў» (Карэльскага, Алонецкага і Беламорскага)[11][12][13].

Хуткія факты Дата, Месца ...
Remove ads

Гісторыя

22 чэрвеня 1941 года ў адказ на заняцце імі дэмілітарызаванай зоны Аландскіх астравоў фінскія войскі бамбардзіравала савецкая авіяцыя. 21—25 чэрвеня з тэрыторыі Фінляндыі супраць СССР дзейнічалі ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы Германіі[14]. 24 чэрвеня ў міністэрстве замежных спраў было заяўлена, што Фінляндыя не вядзе вайну з Савецкім Саюзам.

25 чэрвеня сілы савецкага паветранага флоту нанеслі авіяўдар па 18 фінскіх аэрадромах і некалькіх населеных пунктах[11][15]. У гэты ж дзень урад Фінляндыі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з СССР. 29 чэрвеня фінскія войскі пачалі баявыя дзеянні[16] і да канца 1941 гады акупавалі значную частку тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР, уключаючы яе сталіцу Петразаводск.

У 1941—1944 гадах войскі Фінляндыі ўдзельнічалі ў блакадзе Ленінграда[11][17]. Да канца 1941 года фронт стабілізаваўся, і ў 1942—1943 гадах актыўных баёў на фінскім фронце не было. У канцы лета 1944 года, пасля цяжкіх паражэнняў, панесеных саюзнай Германіяй, і савецкага наступу ў Карэліі, Фінляндыя прапанавала спыненне агню, якое ўступіла ў дзеянне 4—5 верасня 1944 года.

Фінляндыя выйшла з вайны з СССР з заключэннем дагавора аб перамір’і, падпісанага 19 верасня 1944 года ў Маскве. Пасля гэтага Фінляндыя, не здаволеная хуткасцю вываду нямецкіх войскаў са сваёй тэрыторыі, пачала ваенныя дзеянні супраць Германіі.

Канчатковы дагавор аб міры з краінамі-пераможцамі быў падпісаны 10 лютага 1947 года ў Парыжы.

Апроч СССР, Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны з Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, Канадай, Чэхаславакіяй, Індыяй, Новай Зеландыяй і Паўднёва-Афрыканскім Саюзам. З боку Брытанскай імперыі ў баях брала ўдзел 151 крыло каралеўскіх ВПС (англ.: No. 151 Wing RAF). Таксама ў баях удзельнічалі падраздзяленні Італіі, якія дзейнічалі ў складзе фіна-італа-германскай флатыліі (Naval Detachment K (англ.)) на Ладажскім возеры[18].

Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Страты насельніцтва Ленінграда — вынік блакады горада як фінскімі, так і германскімі войскамі

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads