Салават Юлаеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Салават Юлаеў
Remove ads

Салава́т Юла́еў (башк.: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан — 8 кастрычніка 1800, Рогервік, цяпер г. Палдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар[2].

Хуткія факты Салават Юлаеў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу з Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5 снежня 1774 г. Салават Юлаеў узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастрычніку 1775 г. адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Палдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Гвоздикова И. М. САЛАВАТ ЮЛАЕВ // Bashkir EncyclopediaБашкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4080157'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16271761'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26255489'></a>
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). С. 94
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads