Ілья Аляксандравіч Гітгарц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілья́ Алякса́ндравіч Гі́тгарц (18 (30) сакавіка 1893, Адэса — 3 лютага 1966, Мінск) — беларускі дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1955)[1].

Хуткія факты Ілья Аляксандравіч Гітгарц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Петраградскую кансерваторыю па класе скрыпкі С. П. Каргуева  (руск.) (1916) і кампазіцыі М. А. Сакалова (1918)[1].

Дэбютаваў у Палтаўскім оперным тэатры (1919). Быў дырыжорам оперы Народнага дома ў Петраградзе і загадчыкам музычнай часткай Другога Беларускага тэатра ў Віцебску (1922—1930). Быў адным з арганізатараў і дырыжораў Беларускай студыі оперы і балета[1].

У 1947—1951 гадах — дырыжор Беларускага тэатра оперы і балета (Мінск), дзе ажыццявіў пастаноўку оперы «Кастусь Каліноўскі» Лукаса (1947), балета «Князь-возера» Залатарова (1948) і іншых твораў. Працаваў у оперных тэатрах Куйбышава, Ташкента, Бішкека, Пермі, быў галоўным дырыжорам Іванаўскай філармоніі. У 1937—1939 гадах — дырыжор Музычнага тэатра імя У. І. Неміровіча-Данчанкі  (руск.) (Масква)[1].

З 1947 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі (з 1949 года — дацэнт)[1].

Remove ads

Творчасць

Дырыжорскія інтэрпрэтацыі Гітгарца выяўлялі ўласцівыя яму непасрэднасць адчування музыкі, імправізацыйны пачатак у выказванні, асаблівую ўвагу да меладычнага боку твора.

Аўтар музыкі да драматычных пастановак тэатра імя Я. Коласа «Каля тэрасы» М. Грамыкі (1927), «Калі спяваюць пеўні» Ю. Юр’іна (1928), «Качагары» І. Гурскага (1931).

Пастаноўкі

Remove ads

Зноскі

  1. Гитгарц Илья Александрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147-148. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads