Юрый Іосіфавіч Сланімскі
балетазнавец, сцэнарыст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іосіфавіч Слані́мскі[3] (руск.: Юрий Иосифович Слонимский; 13 сакавіка 1902 — 23 красавіка 1978) — вучоны ў галіне балетазнаўства, сцэнарыст і педагог, кандыдат мастацтвазнаўства 1948[4]), прафесар (1962[3][5]). Ганаровы доктар Парыжскага ўніверсітэта танца (1959)[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1918 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта. Адначасова ў Школе рускай драмы і браў урокі ў выхаванцаў Петраградскага балетнага вучылішча Д. Баланчына, В. В. Вайнонена, А. І. Саскеліна[5]. З 1922 года працаваў у Ленінградскім інстытуце гісторыі мастацтваў. Універсітэт скончыў у 1924 годзе. Быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі служыў ва Упраўленні рабоча-сялянскай міліцыі Ленінграда. З 1932 года выкладаў у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Праходзіў службу ў Ленінградскай арміі народнага апалчэння, намеснікам рэдактара дывізіённай газеты «За Савецкую Радзіму», у Палітаадзеле войскаў НКУС Ленінградскага фронта, у Ансамблі пагранвойскаў НКУС СССР пры Палітупраўленні пагранвойскаў НКУС СССР, палітаддзеле 70-й арміі на Цэнтральным фронце, Палітаддзеле пагранвойскаў Ленінградскай ваеннай акругі[6]. Дэмабілізаваны ў снежні 1945 года ў званні старшага лейтэнанта[6]. Да 1962 года працаваў у Ленінградскім інстытуце гісторыі мастацтваў. З 1962 года прафесар балетмайстарскага факультэта[5] Ленінградскай кансерваторыі.
Remove ads
Навуковая і творчая дзейнасць
Аўтар больш за 400[5] артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі харэаграфіі, падручніка «Асновы характарнага танца» (1939, у сааўтарстве). Першыя рэцэнзіі аб балетных спектаклях апублікаваў у 1919 годзе пад псеўданімам Мамантаў Ю.[5] Разам з І. І. Салярцінскім распрацаваў першыя праграмы па спецыяльным прадметам[5].
Напісаў сцэнарыі да шэрагу балетаў, у тым ліку «Юнацтва» М. Чулакі, «Ноч перад Калядамі» і «Вясновая казка» (1937) Б. Асаф’ева, «Салавей» М. Крошнера (1939, разам з А. Ермалаевым), «Да сонца» А. Калніньшаа (1941), «Сем прыгажунь» (1952) і «Сцежкай грому» (1957) К. Караева, «Лейла і Меджнун» С. Баласаняна (1953), «Вясновая навальніца» Дз. Кабалеўскага (1957), «Бераг надзеі» А. Пятрова (1959), «Ікар» С. Сланімскага (1965).
Аўтар кніг пра балеты «Жызель» (1926), «Сільфіда» (1927), «Шчаўкунчык» (1934), «Майстры балета» (1937), «П. І. Чайкоўскі і балетны тэатр яго часу» (1956) і інш.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Ю. И. Слонимский — родоначальник советского балетоведения. // Вестник Академии Русского балета имени А. Я. Вагановой, № 3 (49) 2017. (руск.)
- Бродская Г. Ю. Слонимский Ю. И. // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads