Саламон Вермель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саламон Самуілавіч Вермель (3 ліпеня 1860(1860-07-03), Шклоў, Магілёўская губерня1940, Масква) — пісьменнік, культурны дзеяч, урач.

Хуткія факты Саламон Вермель, Дата нараджэння ...

Вучыўся ў хедары, у школах у Бабруйску і Маскве, скончыў адукацыю на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1886). Супрацоўнічаў з 1882 года амаль ва ўсіх руска-яўрэйскіх выданнях з артыкуламі, апавяданнямі, допісамі. Дэбютаваў у тыднёвай хроніцы «Васхода». Быў адным з рэдактараў часопіса «Еврейская школа» (1904—1905). Друкаваўся ў звычайных рускіх выданнях, у тым ліку медыцынскіх. Удзельнічаў у працы маскоўскіх яўрэйскіх культурных устаноў. На руска-японскай вайне — ваенны ўрач у Маньчжурыі (1904). У гады першай сусветнай вайны працаваў у псіхіятрычнай клініцы ў Казані. Пасля рэвалюцыі адышоў ад літаратуры.

Выдаў некалькі рускіх кніг, у тым ліку біяграфію Левінзона (1901), на яўрэйскай мове выйшла адна кніжка «А гут ворт цу дзі элтэрн ун кіндэр» (1904, Вільня). Пераклаў з нямецкай мовы «Гісторыю яўрэйскай літаратуры» М. І. Пінеса, да якой напісаў прадмову і некалькі новых раздзелаў (1913). Рэдагаваў аповесць Мендэле Мойхер-Сфорыма «Кляча» ў перакладзе Ю. Пінуса (1913). У прыватным архіве Вермеля захоўваюцца яго ненадрукаваныя працы.

Remove ads

Асобныя творы

  • Из дневника Неплюйского обывателя («Еврейская библиотека», т. IX)
  • Когда мы, мертвые, просыпаемся (там жа, т. X)
  • Старый вопрос («Восход», 1901), таксама асобныя выданні на ідышы

У 1991 годзе часопіс «Савеціш геймланд» выдаў ягоны гістарычны нарыс «Яўрэі ў Маскве».

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads