Мемарыяльная капліца (Салтанаўка)

культавае збудаванне ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мемарыяльная капліца (Салтанаўка)map
Remove ads

Мемарыяльная капліца — капліца каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Магілёў — Бабруйск.

Хуткія факты Мемарыяльная капліца, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1912 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава[d] і скульптара Пятра Яцыны. Пастаўлена як мемарыяльны помнік на месцы бітвы пад Салтанаўкай

Архітэктура

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цаглянае, квадратнае ў плане збудаванне, мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Фасады аформлены паўкалонамі тасканскага ордара, апяразаны антаблементам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads