Саматэвіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саматэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Саматэвічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Саматэвіцкі (Самацеевіцкі) сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хоцімскага сельсавета[1]. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сілічоўскага сельсавета, у склад Беладубраўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Астравок, Вуглы, Клеткі, Клеявічы і Ленінскі)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года скасаваны вёскі Зялёнкавічы I і Зялёнкавічы II (зліліся з вёскай Саматэвічы)[4]. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беладубраўскага сельсавета.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads