Беладубраўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беладу́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Белая Дуброва. Кіраўнік сельвыканкама — Мікалай Віктаравіч Кажамякін[1].

Хуткія факты Беладубраўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Студзянецкага сельсавета[2].

8 снежня 1959 года цэнтр Студзянецкага сельсавета перанесены ў вёску Белая Дуброва, сельсавет перайменаваны ў Беладубраўскі, у склад сельсавета з Саматэвіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Астравок, Вуглы, Клеткі, Клеявічы і Ленінскі), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Касцюковіцкага гарсавета перададзены 4 населеныя пункты (Варашылава, Глыбокі, Ізбужар і Студзянец)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[4]. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя сельсавета часткова апынулася забруджанай радыяцыяй. 26 лютага 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Дзяражненскага і Саматэвіцкага сельсаветаў. 28 сакавіка 1996 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Касцюковіцкага гарсавета перададзены 4 населеныя пункты (Варашылава, Глыбокае, Ізбужар і Студзянец). 20 сакавіка 2012 года скасавана вёска Дзяражня[5], 30 чэрвеня 2015 года — вёскі Крывая Ніва, Прудок і Саматэвічы[6].

Remove ads

Геаграфія

Беладубраўскі сельсавет — найбуйнейшы ў Касцюковіцкім раёне, яго тэрыторыя займае плошчу ў 43 275 га. Працягласць з поўначы на поўдзень — 40 км. У межах сельсавета працякаюць рэкі Беседзь, Дзяражня, праходзіць аўтамабільная дарога Касцюковічы — Краснаполле.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1142 чалавекі[7], з іх 96,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8].
Станам на 1 студзеня 2019 года ў Беладубраўскім сельсавеце пражываў 881 чалавек, налічвалася 439 двароў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 831 чалавек[9].

Інфраструктура

Дзейнічаюць тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, Беладубраўскае лясніцтва, Беладубраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа і Беладубраўскі яслі-сад. Культурнае абслугоўванне забяспечваюць Беладубраўскі дом культуры і Беладубраўская сельская бібліятэка. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 16 воінскіх пахаванняў і 1 памятны знак. Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 2 фельчарска-акушэрскія пункты, гандлёвае — крамы ў Белай Дуброве і Студзянцы. Маецца аддзяленне сувязі і 4 дамы сацыяльных паслуг. Тэлефонная сувязь падтрымліваецца дзякуючы 3 аўтаматычным станцыям у Белай Дуброве, Студзянцы і Відуйцах[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Белодубровский сельский Совет(недаступная спасылка)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads