Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́заўскі сельсавет (руск.: Берёзовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Бяроза (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Самойлавіцкі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Самойлавічы. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Сакалоўскага сельсавета перададзены вёскі Зарэчча, Круглае і Мормажава[1]. 14 красавіка 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Бяроза, сельсавет перайменаваны ў Бярозаўскі, у склад сельсавета з Углянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Горач, Навасёлкі, Падоссе і Парослава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[3]. 21 мая 1984 года скасавана вёска Лазова (далучана да вёскі Селаўшчына)[4], у 1987 годзе — вёска Самойлавічы (злілася з горадам Бяроза)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1818 чалавек[6], з іх 94,9 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1894 чалавекі[8].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 жніўня, 14 верасня, 16 лістапада 1987 г. і 18 студзеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads