Самюр
горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самюр (фр.: Saumur) — горад у французскім дэпартаменце Мен і Луара, на левым беразе Луары, пры ўпадзенні ў яе ракі Туэ. Супрефектура акругі Самюр.
Замак XI—XVI стст. Цэрквы: Сен-П’ер, Нотр-Дам-дэ-Нанцільі, Сен-Нікаля (XII ст.), Нотр-Дам-дэз-Ардыльер. Ратуша ў гатычным стылі (XVI ст.), Каледж, музей. Гарадская бібліятэка.
Каменны мост (448 м) злучае горад праз востраў на Луары з прадмесцем Круа-Верт. Жыхароў каля 29 850 (1999). Вінаградарства і вінаробства (шыпучыя віны), выраб лікёраў, маслабойная вытворчасць. Дзяржаўная школа верхавой язды, створаная па загаду Людовіка XVIII.

Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Фані Ардан, французская актрыса і рэжысёр
- Іў Рабер, французскі кінарэжысёр і акцёр
- Како Шанэль, французскі куцюр'е
Гл. таксама
- Замак Самюр
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads