Мекнес
горад у Марока From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мекнес (араб. مكناس) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, помнік Сусветнай спадчыны. Заснаваны каля Х ст. Важны эканамічны цэнтр паўночна-заходняй часткі краіны. Размешчаны ў 130 км ад сталіцы Рабат і ў 60 км ад Феса. Хуткасная шаша A2 паміж гэтымі двума гарадамі праходзіць праз Мекнес. Аўтадарогай даўжынёй 300 км Мекнес злучаны з Касабланкай. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Мекнес-Тафілалет.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва 536 тыс. чал (2004). Доля насельніцтва маладзейшых за 25 гадоў складае каля 60%.
Гаспадарка
Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (аліўкі, вінаград, цытрусэвыя). Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай, цэментнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Саматужная вытворчасць ганчарных і скураных вырабаў.
Транспарт
Вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Навука і культура
Універсітэт. Музеі: мусульманскага мастацтва, народнага мастацтва.
Славутасці
Асноўныя славутасці Мекнеса пабудаваны падчас праўлення Ісмаіла ібн Шэрыфа. Да іх ліку адносіцца масіўная гарадская сцяна з квадратнымі вежамі і дзевяццю багата арнаментаванымі варотамі. Царская стайня Руа — адна з самых вялікіх у свеце, разлічана на размяшчэнне 12000 жарабцоў. Таксама поспехам сярод турыстаў карыстаюцца сады, для арашэння якіх зроблена вадасховішча плошчай 4 га.
Непадалёк ад Мекнеса распасціраюцца руіны антычнага Валюбіліса і гарадок Мулай-Ідрыс — сталіца першага мараканскага кіраўніка, Ідрыса.
- Гарадскія вароты
- У царскіх стайнях
- Медрэсэ Боў Інаніа
- Медрэсэ Боў Інаніа
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Cenon[d], Францыя (19 красавіка 2017)[1]
Алматы, Казахстан
Арлеан, Францыя (кастрычнік 2020)[2]
Балоння, Італія (2020)[3][4]
Бурк-ан-Брэс, Францыя (4 кастрычніка 2018)[5]
Нім, Францыя (2005)[6][7]
Рэймс, Францыя
Сантарэн, Партугалія (31 кастрычніка 1989)[8][9]
Тулькарм[d], Дзяржава Палесціна (19 красавіка 2017)[1]
Усходні Іерусалім, Дзяржава Палесціна (29 студзеня 1990)[8]
Штральзунд, Германія (7 кастрычніка 2019)[10]
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads