Санта-Марыя-дэі-Міраколі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санта-Марыя-дэі-Міраколіmap
Remove ads

Санта Марыя дэі Міраколі (лац.: Sanctae Mariae Miracolorum) — адна з двух вядомых у Рыме цэркваў-блізнят, пабудаваных паміж 1662 і 1679 гадамі на П’яцца-дэль-Попала. Архітэктарамі гэтых будынкаў, на захадзе ад Via del Corso — Санта Марыя дэі Міраколі і на ўсходзе Санта Марыя ін Мантэсанта былі Карла Райнальдзі, Карла Фантана і Ларэнца Берніні. Мяркуецца таксама ўрбаністычны ўплыў Папы Аляксандра VII на ўзвядзенне гэтага архітэктурнага комплексу на П’яцца-дэль-Попала. [[Выява:|thumb|злева|П’яцца-дэль-Попала
(Від на поўдзень Санта Марыя ін Мантэсанта, Санта Марыя дэі Міраколі (з правага боку) і абеліск)]]

Thumb
Санта Марыя дэі Міраколі; апсіда
Хуткія факты Санта-Марыя-дэі-Міраколі, Краіна ...

У супрацьлегласць Санта Марыя ін Мантэсанта з яе авальнымі абрысамі, будынак Санта Марыя дэі Міраколі акруглы з васьмівугольным купалам і элегантнай званіцай з 18 стагоддзя. Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны фрэскамі Антоніа Раджу — вучня Берніні. Скульптуры кардыналаў Бенедэта і Гастальдзі зроблены Карла Фантана, які таксама распрацаваў інтэр’ер. На высокім алтары — цудатворны абраз Маці Божай, які і даў імя царкве. Таксама ёй прысвечана першая капліца справа ад алтара.

Remove ads

Літаратура

  • Herbert Rosendorfer Kirchenführer Rom. Edition Leipzig 1999, ISBN 3-361-00485-3, Стр. 171. (ням.)
  • M. Armellini, Le chiese di Roma dal secolo IV al XIX, Roma 1891, p. 323 (італ.)
  • C. Hülsen, Le chiese di Roma nel Medio Evo, Firenze 1927, pp. 537–538 (італ.)
  • C. Rendina, Le Chiese di Roma, Newton & Compton Editori, Milano 2000, p. 203—204 (італ.)
  • M. Quercioli, Rione IV Campo Marzio, in AA.VV, I rioni di Roma, Newton & Compton Editori, Milano 2000, Vol. I, pp. 264–334 (італ.)
  • R. Luciani, Santa Maria dei Miracoli e Santa Maria di Montesanto, Fratelli Palombi Editori, Roma 1990, pp. 22–46 (італ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads