Сант’яга Касарэс Кірога
іспанскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сант’яга Касарэс Кірога (ісп.: Santiago Casares Quiroga; 8 мая 1884, Ла-Карунья, Іспанія — 17 лютага 1950, Парыж, Францыя) — іспанскі палітычны дзеяч, у 1931—1932 гады — міністр унутраных спраў, у 1936 годзе — старшыня ўрада прэзідэнта Мануэля Асанья.
Remove ads
Біяграфія
Сант’яга Касарэс Кірога нарадзіўся ў буржуазнай сям’і. Да пяці гадоў пакутаваў на сухоты. У юнацтве вывучаў права ў Мадрыдзе. Выбраў тэмай для дысертацыі біяграфію галісійскага анархіста Рамона дэ ла Сагра-і-Перыса.
Касарэс Кірога заснаваў Рэспубліканскую галісійскую аўтаномную арганізацыю (ісп.: Organización Republicana Galega Autónoma, ORGA). На працягу ўсёй сваёй кар’еры галоўнай мэтай палітыка была аўтаномія Галісіі — яго роднай правінцыі. У 1930 годзе Касарэс Кірога прымае ўдзел у падпісанні Сан-Себасцьянскага пакта. ORGA увайшла ў Галісійскую Рэспубліканскую Федэрацыю (аб’яднала федэралістаў, радыкалаў і радыкал-сацыялістаў).
У снежні 1930 года Нацыянальны рэвалюцыйны камітэт (CRN) накіраваў Касарэса Кірогу ў горад Хаку (Jaca), каб адмяніць намечанае капітанам Фермінам Галанам Радрыгесам паўстанне хакскага гарнізона. Касарэс Кірога не паспеў своечасова спыніць Галана. Паўстанне было задушана, але Касарэс трапіў у турму.
У наступным 1931 годзе была зрынута манархія Альфонса XIII, усталявана Другая Іспанская Рэспубліка і сфармаваны Часовы ўрад. Касарэс Кірога ўвайшоў у яго ў якасці марскога міністра.
Ва ўрадзе Мануэля Асаньі (1931—1933) Касарэс Кірога быў міністрам унутраных спраў.
У 1936 годзе Асанья становіцца прэзідэнтам, а Кірога ўзначальвае ўрад. Няздольны справіцца з франкісцкім путчам, ён пакінуў свой пост амаль адразу пасля пачатку грамадзянскай вайны і з тых часоў ужо больш не займаў ніякіх дзяржаўных пасадаў.
Пасля ўваходу франкістаў у Барселону 26 студзеня 1939 года Касарэс Кірога эміграваў у Францыю.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads