Сапраўдныя крэветкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сапраўдныя крэве́ткі (Caridea) — падатрад беспазваночных жывёл атрада дзесяціногіх ракападобных.
Remove ads
Апісанне
Цела крэветак звычайна падоўжанае, цыліндрычнае, злёгку сціснутае з бакоў. Даўжыня 2—30 см. Брушка моцна развіта, значна даўжэйшае за галавагрудзі. Паміж вачамі размешчаны доўгі рострум. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Кутыкула крэветак звычайна слаба абвапнаваная, тонкая і эластычная, што звязана з прыстасаваннем да актыўнага плавання. Утвораны хваставы плаўнік. Дзякуючы наяўнасці храматафораў крэветкі валодаюць зменлівай афарбоўкай, якая вызначаецца ўмовамі асяроддзя. Некаторыя мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца.
Remove ads
Пашырэнне
Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя.
Асаблівасці біялогіі
Плаваюць крэветкі, адштурхваючыся ад вады адносна буйнымі плеаподамі. Пры гэтым брушка выпростваецца, вада пранікае ў жаберныя поласці і абмывае жабры. У выпадку небяспекі крэветкі рыўкамі згінаюць брушка і, адштурхваючыся хваставым плаўніком і плеаподамі, сплываюць ад ворага хвастом наперад.
Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.
Раздзельнаполыя. Развіццё адбываецца з метамарфозам.
Промысел і развядзенне
Аб’екты промыслу і развядзення. Некаторыя ядомыя.
З панцыраў крэветак вырабляюць рэчыва, здольнае спыняць крывацёк[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads