Сардзіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сардзіны (Sardina) — рыбы сямейства селядцовых.
Выдзяляюцца 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): сардзіна еўрапейская і сардзіна ціхаакіянская (яе падвід — сардзіна далёкаўсходняя, або івасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар'яў, акрамя ўсходніх узбярэжжаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
Цела прадаўгаватае, сціснугае з бакоў; даўжыня да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі.

Аб'ект промыслу.
Remove ads
Літаратура
- Сардзіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads