Сарыкольскі хрыбет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сарыкольскі хрыбет
Remove ads

Сарыкольскі хрыбет (тадж.: Раште Кух Сарикол) — горны хрыбет ва Усходнім Паміры, цягнецца ўздоўж мяжы Таджыкістана і Кітая. Цягнецца ад даліны ракі Маркансу да адгор’яў Гіндукуша, агінаючы з поўначы катлавіну з азёрамі Шаркуль і Рангкуль. Служыць водападзелам басейнаў ракі Тарым, возера Каракуль і Амудар’і.

Хуткія факты Сарыкольскі хрыбет, Краіны ...

Вышыня хрыбта вагаецца ад 4500 да 5800 м, найвышэйшы пункт — гара Лявірдыр (6351 м). Працягласць — каля 350 км. Складзены галоўным чынам крышталічнымі сланцамі і гранітоідамі. У ніжняй частцы схілаў — разрэджаная расліннасць халоднай высакагорнай пустыні. Вышэй 5000 м — даліны і схілавыя ледавікі. На тэрыторыі Таджыкістана размешчана 240 ледавікоў агульнай плошчай 144 км².

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads