Свабода перамяшчэння рабочай сілы ў ЕС

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свабода перамяшчэння рабочай сілы — раздзел палітыкі acquis communautaire Еўрапейскага саюза. Гэта адна з чатырох эканамічных свабод: свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, працы і капітала.

Свабода перамяшчэння рабочай сілы ў ЕС датычыць працоўнага найму грамадзян адной дзяржавы ў другой. Гэтая палітыка адрозніваецца ад:

  • агульнага свабоднага перамяшчэння асоб (турызм, прыватныя паездкі, пагранічны кантроль, візавая палітыка, Шэнгенскі дагавор);
  • права пражывання (без права на працу) ў іншай дзяржаве ЕС;
  • права прадастаўляць паслугі (для асоб свабодных прафесій).

У дагаворах аб далучэнні новых членаў ЕС (2003) утрымліваецца клаўзула аб пераходным перыядзе, па сканчэнні якога працаўнікі адной дзяржавы («новай Еўропы») могуць быць нанятыя на роўных, недыскрымінацыйных умовах ў іншай дзяржаве («старой Еўропы»). Старыя члены ЕС маюць права ўсталёўваць такі перыяд да 2 гады (канчаецца ў маі 2006) і потым рашаць, ці працягваць яго на наступныя тры гады (да мая 2009), а калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што допуск работнікаў з новых членаў ЕС можа дэстабілізаваць рынак працы пэўнай дзяржавы, то прадоўжыць тэрмін яшчэ на два гады (да мая 2011).

Адпаведная клаўзула ўтрымліваецца ў дагаворах аб далучэнні Балгарыі і Румыніі.

Таксама грамадзяне дзяржаў-членаў Еўрапейскай эканамічнай зоны (краіны ЕС, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія) маюць адпаведнае права ў межах зоны. Паміж ЕС і Швейцарыяй заключаны адпаведны двухбаковы дагавор. Усе краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыя разглядаюцца як краіны «старой Еўропы» і могуць накладаць абмежаванні на «новых членаў» па вышэй апісанай формуле «2+3+2».

Значнай часткай грамадства новых дзяржаў-членаў ЕС такі падыход разглядаецца як дыскрымінацыйны, які падзяляе краіны і народы ў Еўропе «па першым і другім гатунках». У многім, па прычыне непрыймання заходнееўрапейскімі краінамі-членамі ЕС усходнееўрапейскіх як поўнавартасных і роўных сабе, запаволіліся інтэграцыйныя працэсы ў ЕС, практыкуецца ізаляцыянісцкая па сутнасці «рознахуткасная інтэграцыя».

Больш інфармацыі месца працы: ↓, Еўрапейскі саюз ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads