Сірыйская свабодная армія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сірыйская свабодная армія (Свабодная армія Сірыі, Свабодная сірыйская армія, скарочана ССА, араб. الجيش السوري الحر — , англ.: Free Syrian Army, англ.: FSA) — адна з найбуйнейшых паўстанцкіх груповак у Сірыі[2], якая вядзе ўзброеную барацьбу супраць урада Сірыі, узначаленага прэзідэнтам Башарам Асадам.

Хуткія факты Сірыйская свабодная армія, З'яўляецца часткай ...

Пра стварэнне ССА было абвешчана 29 ліпеня 2011 года, калі група афіцэраў-дэзерціраў на чале з палкоўнікам Рыядам аль-Асадам апублікавала відэазварот, у якім заклікала салдатаў сірыйскай арміі пераходзіць на іх бок[3]. У наступны час пасаду главы Найвышэйшага ваеннага савета ССА займаў былы брыгадны генерал сірыйскіх узброеных сіл Салім Ідрыс, аднак фактычна рэальнае камандаванне падраздзяленняў ажыццяўлялі палявыя камандзіры на месцах. Такім чынам, Ідрыс з’яўляўся хутчэй прадстаўніком ССА, чым ваенным лідарам[4][5].

ССА мае парасонавую структуру і складаецца з невялікіх лакальных падраздзяленняў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Сірыі. Назва «ССА» часта выкарыстоўваецца як абагульняючая для ўсёй узброенай апазіцыі ўраду Сірыі, але на справе з’яўляецца пэўным альянсам паўстанцкіх груповак[5]. Колькасць ацэньваецца ад 30 да 50 тысяч чалавек[2]; паводле ўласных даных групоўкі на чэрвень 2013 года яна налічвае каля 80 тысяч баевікоў[4].

Большасць членаў ССА з’яўляюцца арабамі-сунітамі, аднак у яе складзе прысутнічаюць падраздзяленні, сфарміраваныя з курдаў[6], сірыйскіх туркменаў[7], палесцінцаў[8][9], лівійцаў[10] і друзаў[11]. У складзе ССА таксама прысутнічаюць баевікі з Лівана, Туніса, Саудаўскай Аравіі і іншых краін[12].

Нягледзячы на дамінаванне Братоў-мусульман, Сірыйская свабодная армія разглядаецца як «умераная» «свецкая» частка сірыйскай апазіцыі, таму, што яе палітычнае крыло — Нацыянальную кааліцыю — часта прадстаўляюць і ўзначальваюць камуністы, хрысціяне, камуністы-хрысціяне і г.д., у адрозненне ад такіх радыкальных груповак, як «Фронт аль-Нусра». Супярэчнасці паміж умеранай і радыкальнай ісламісцкай часткамі апазіцыі нярэдка прыводзяць да ўзброеных сутыкненняў[13][14].

ССА атрымлівае палітычную і фінансавую падтрымку з боку заходніх краін (Францыі, ЗША і іншых) і краін Персідскага заліва, а таксама Турцыі[5].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. FEATURE - Syria army rebels fight from the shadows(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. Syrian rebels arm Palestinians against Assad(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 27 чэрвеня 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads