Свечкі
вёска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Све́чкі[1] (трансліт.: Sviečki, руск.: Свечки) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 51 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыкаў Куроўскіх. У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе ў маёнтку 22 сялянскія душы. Пасля адмены прыгоннага права (1861) вёска ва Уланаўшчынскай сельскай грамадзе. У пачатку XX стагоддзя 130 дзесяцін зямлі. Побач размяшчаўся аднайменны маёнтак памешчыка Куроўскага.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 8 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы; 4 вяскоўцы загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1965 годзе на магіле ахвяр фашызму, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены абеліск.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads