Святаяннік горны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святаяннік горны[1] (Hypéricum montanum) — шматгадовая травяністая расліна роду святаяннік сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae).
Remove ads
Апісанне

Голыя, прамыя сцёблы дасягаюць 20—60 см у вышыню. Лісце адносна буйное, да 6 см у даўжыню, авальнай формы з завастрэннем на верхавіне. Жоўтыя кветкі сабраны ў галоўчатае суквецце. Чашачка пяцілістковая, чашалісцікі зубчата-залозістыя, каробачка шматнасенная, насенне дробнае.
Размнажаецца насеннем. Апыленне адбываецца з дапамогай насякомых. Пара цвіцення — чэрвень—жнівень.
Remove ads
Распаўсюджанне
Расліна шырока прадстаўлена ў шыракалістых лясах, аблесеных тэрыторыях, далінах буйных рэк большай частцы Еўропы, за выключэннем паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў.
У Расіі распаўсюджаны на Каўказе і ў Прычарнамор’і. У Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі. У Літве ахоўваецца.
Практычнае прымяненне
Расліна змяшчае кверцэцн, кемпферол, гіперыцын, эфірны алей. Кветкі выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads