Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва)map
Remove ads

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Аляксандра-Неўская царква, Краіна ...
Thumb
Свята-Аляксандра-Неўская царква, Крэва
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1854 годзе з бутавага каменю і цэглы, адноўлена ў 1928 годзе.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрасным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.

Remove ads

Інтэр’ер

Малітоўная зала перакрыта драўляным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads