Свята-Георгіеўская царква (Старое Высокае)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Старое Высокае)map
Remove ads

Свя́та-Гео́ргіеўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Старое Высокае Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Хуткія факты Свята-Георгіеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, да якой далучаны сегментныя рызніцы. Выцягнуты па папярочнай восі прытвор завершаны нізкім шатровым чацверыком. Сяродкрыжжа завершана васьмігранным барабанам, накрытым пакатым шатровым дахам. Фасады расчлянёны арачнымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Аформленыя парталамі бакавыя ўваходы размешчаны пад вуглом да планіровачнай восі будынка. У крапоўцы атынкаваных фасадаў выкарыстаны прафіляваныя нішы, сандрыкі, дэнтыкулы, дынькі, броўкі, шырыначныя лапаткі і аркатурныя фрызы.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads