Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Драчкава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Драчкава Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтра аграгарадка, на могілках. Пабудавана ў 1875 годзе з дрэва, у 1989 годзе пашырана і абкладзена цэглай.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Кубападобны зруб малітоўнай залы аб’яднаны з больш нізкімі трохсценнымі прырубамі прытвора і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам, завершаным васьмерыком з пакатым гранёным пакрыццём. Над двухсхільным дахам прытвора надбудавана чатырохгранная вежачка-званіца з крыжам над чатырохсхільным дашкам. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кансольнай двухсхільнай навіссю. Неашаляваныя сцены, складзеныя з магутных брусоў, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Інтэр’ер
Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads