Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Высокае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы на месцы драўлянай царквы 1840 года[1]. Праект храма складзены акадэмікам архітэктуры Мікалаем Чагіным[2] і зацверджаны генералам ад інфатэрыі М. М. Мураўёвым 23 жніўня 1864 года. Будаўніцтва ажыццёўлена на сродкі інсургентаў. Падрадчыкам з’явіўся мешчанін Чарнігаўскай губерні Г. А. Назараў[3].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі кубападобны цэнтрычны аб’ём, шатровы дах якога ўвенчаны 5-купаллем. Да храма па баках далучаюцца прамавугольныя прыдзелы пад двухсхільнымі дахамі, з фронту — прамавугольны прытвор, завершаны шатровай званіцай, з тыльнага фасада — паўкруглая апсіда. Плоскасці фасадаў раскрапаваны лапаткамі, аркатурай, прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Інтэр’ер
Дэкаратыўна-кампазіцыйным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца двух’ярусны пяцічастковы іканастас (праект Чагіна) у арачным прасвеце апсіды. Над сяродкрыжжам шатровае скляпенне. У літургічным начынні інтэр'ера абразы 16 — 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» (у драўлянай шаце), «Маці Божая Адзігітрыя» (у металічным абкладзе), «Цуд Архістраціга Міхаіла» і «Троіца» (19ст.).
Remove ads
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1757, арк. 6.
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80
- НГАб у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 14, арк. 1 — 14.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads