Свята-Мікалаеўская царква (Крупкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Крупках Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міра, 7[1].

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ў 1993 годзе была створана праваслаўная грамада і распачаты працы па адраджэнні храма. Першае святочнае набажэнства ў новым храме адбылося ў 1998 годзе.

З 2002 года пры храме адкрыта нядзельная школа[2].

Архітэктура

Пабудавана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы 19 ст. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, кароткі бабінец, кубападобная, пераходзячая ў 2-і 8-гранны ярус малітоўная зала, завершаная шатровым дахам з 8-гранным барабанам пад цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з паўкруглымі сандрыкамі.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads