Свята-Мікалаеўская царква (Нарашы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Нарашы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы. Прыпісная да Спаса-Праабражэнскай царквы ў г.п. Астрына.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі заход — усход да яго далучаны прамавугольная апсіда і гранёны прытвор з двух'яруснай шатровай званіцай. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, аркатурныя фрызы, круглыя разеткі і прамавугольныя нішы, кілепадобныя ліштвы аконных арачных праёмаў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads