Свята-Мікалаеўская царква (Чэрвень)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва храма пачалося ў 1993 годзе па багаслаўленні Высокаправялебнейшага Мітрапаліта Філарэта. Асноўныя будаўнічыя працы былі скончаны ў 2003 годзе. 28 снежня 2003 года адбылося асвячэнне храма Высокаправялебнейшым Мітрапалітам Філарэтам Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі[1].
Архітэктура
Знаходзіцца на вуліцы Мякоўскага, 2. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце пануюць 5-купалле 2-яруснай малітоўнай залы і шацёр над 8-гранным ярусам званіцы, макаўка над канічным дахам апсіды. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. Уваход вырашаны 2-слуповым арачным рундуком пад 2-схільным пакрыццём[2].
Remove ads
Зноскі
- Храмы Чэрвеньскага благачыння (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква Архівавана 7 красавіка 2022. на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads