Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дакудава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю на месцы папярэдняга храма, адзначанага ў 1795(70) годзе.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па «ўзорнаму» праекту чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шатры двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы і малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя аркатурныя паясы, плоскія ліштвы арачных адзінарных і падвоеных аконных праёмаў, вуглавыя руставаныя лапаткі.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads