Свята-Стэфанаўская царква (Слуцк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Стэфанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Дакладны час з’яўлення царквы святога першапакутніка архідыякана Стэфана невядомы. У дакументах звесткі пра яе сустракаюцца з другой паловы XVII стагоддзя, адна з найранейшых згадак датавана 1657 годам. У 1661 годзе яна згадваецца як збяднелая і перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве ў тыя часы меўся шпіталь для ўтрымання хворых і ўбогіх, які захоўваўся і пазней.
Размяшчаўся царкоўны пляц у прадмесці Трайчаны, па правым боку Трайчанскай вуліцы перад Трайчанскім ручаём. На плане Слуцка канца XVIII стагоддзя царква паказана алтарнай часткай да вуліцы (на паўднёвы ўсход), правей ад яе знаходзілася квадратная ў плане званіца.
У пачатку XIX стагоддзя царква свайго прыхода ўжо не мела. Калі наладзілася дзейнасць заснаванай пры Троіцкім манастыры духоўнай семінарыі, была пераведзена ў падпарадкаванне гэтай навучальнай установе. У якасці семінарскай дзейнічала да 1840 года.

Пасля таго, як духоўную семінарыю са Слуцка перавялі ў Мінск, царкву перанеслі далей ад горада, за манастыр, на Трайчанскія могілкі. З гэтага часу Стэфанаўская царква вядома як могілкавая трайчанская, прыпісаная да гарадской Уваскрэсенскай царквы.
У 1932 годзе Стэфанаўская царква была закрыта, яе пачалі разбураць. У паўразбураным стане заставалася да пачатку 1950-х гадоў, потым яе разабралі[1].
Remove ads
Абраз «Узнясенне»

Ікона Узнясення Хрыстова са Стэфанаўскай царквы да вайны знаходзілася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску. Была вывезена з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР[2].
Зноскі
- Игорь Титковский.. Стэфанаўская царква . Наследие Слуцкого края (3 красавіка 2018).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads