Свята-Троіцкая царква (Рось)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Рось)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Размешчаная ў цэнтры гарадскога пасёлка Рось (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць).

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Закладзена ў 1908 годзе з цэглы на бутавым цокалі, неатынкаваная.

Царква дзейнічае.

Архітэктура

Уяўляе сабой квадратны ў плане асноўны аб'ём, да якога далучаюцца трохгранная апсіда з рызніцамі і двух'ярусная вежа-званіца, першы ярус якой — чацвярык, другі — васьмігранны, завершаны шатром з галоўкай. Асноўны аб'ём вылучаны васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Над апсідай — невялікая галоўка. Галоўны ўваход у цэнтры фасаду вылучаны кілепадобным франтонам на паўкалонках. Па баках асноўнага аб'ёму — два бакавыя ўваходы з масіўнымі слупамі і кілепадобным казырком.

Remove ads

Інтэр'ер

У інтэр'еры асноўны аб'ём мае драўлянае васьміграннае шатровае пакрыццё з адтулінай у цэнтры. Прытвор і апсіда маюць мураваныя цыліндрычныя скляпенні. Іканастас драўляны, дэкарыраваны паўкалонкамі, накладной разьбой.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads