Свяціца (Ляхавіцкі раён)
вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свяці́ца[1] (трансліт.: Sviacica, руск.: Святица) — вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Ляхавічы і 41 км ад чыгуначнай станцыі Ляхавічы, за 220 км ад Брэста[2].
Гісторыя
Каля вёскі, ва ўрочышчы Куль, знаходзіцца стаянкі эпохі фінальнага палеаліту і мезаліту.
Пасля ўз’яднання з БССР з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навасёлкаўскага сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 964 чалавекі ў 200 дварах[3].
У сакавіку 1943 года нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было спалена 200 дамоў, забіта 106 чалавек[3].
У 1954—1957 гадах Свяціца была цэнтрам Свяціцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна. З 22 красавіка 1957 года ў Крывошынскім сельсавеце Ляхавіцкага раёна. У 1997—2013 гг. з’яўлялася цэнтрам адноўленага Свяціцкага сельсавета ў складзе Ляхавіцкага раёна[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1025 жыхароў, 399 двароў (2001)[2].
Інфраструктура
- Палац культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік партызанам.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads