Свіліца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіліца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны.
Remove ads
Назва
Назва Свіліца (< Свіла) балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Svilė, Svyla, назва ракі Свілка на Падзвінні (каля Лынтупаў). Роднасны корань у гідронімах Svalė, Svalia, Svolis[1], у прускім тапоніме Swolow, балцкіх назвах рэк Своланка на Верхнім Павоччы[2], Свольна на Падзвінні.
Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3].
Значэнне назвы Свіла можна прыблізна перадаць як «Сцюдзёная (рака)». Імаверна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свілу і робяць яе халаднейшай.
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰.

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Падсвілле, упадае ў возера Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Юзафова. Прытокі — Агурнёўка і Вараноўка (злева). У басейне Свіліцы азёры Белае, Алаізберг.
Зноскі
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322—323.
- В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 307.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1045.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads