Свіліца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіліца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны.
Remove ads
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Свіла, каля якой працякае рака Свіліца, з'яўляецца назвай-тэрмінам, які можа мець значэнне: драўніна са звілістымі гадавымі кольцамі, стужачныя гліны або траснфармацыя з цвіль — (плесня, водарасці). Цвіль ці свіль — зарастаючае азярцо, якое пакрытае раскай, верхавое балота з зараснікамі сіўца і да т. п.)[1].
Гідраграфія
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰.

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Падсвілле, упадае ў возера Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Юзафова. Прытокі — Агурнёўка і Вараноўка (злева). У басейне Свіліцы азёры Белае, Алаізберг.
Зноскі
- В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 336.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads