Свіны цэпень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіны цэпень, узброены цэпень, свіны саліцёр (Taenia solium) — паразітычны чарвяк сямейства тэніідаў; узбуджальнік захворвання тэніёз .
Remove ads
Апісанне
Цела (даўжыня 2—3 м) стужкападобнае, з асобных членікаў. На галоўцы 4 прысоскі, кароткі хабаток з 2 радамі кручкоў (адсюль назва «узброены»). Маюць скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойных мышцаў, напоўнены парэнхімай. Ёсць нервовая і выдзяляльная сістэмы. Пажыўныя рэчывы ўсмоктвае ўсёй паверхняй цела.
Жыццёвы цыкл
Гермафрадыт. Развіццё са зменай гаспадароў. Палаваспелы жыве ў кішэчніку чалавека (канчатковы гаспадар). Спелыя яйцы, у якіх знаходзіцца лічынка — анкасфера, выдзяляюцца з калам. Свінні, сабакі, кошкі і іншыя жывёлы (прамежкавыя гаспадары) заражаюцца пры заглынанні яец паразіта, разам з забруджаным кормам. У кішэчніку жывёл анкасферы вызваляюцца ад абалонак, па крыві трапляюць у мышцы, ператвараюцца ў цысты-цэркі (фіны). Чалавек можа быць і прамежкавым гаспадаром. Пры заглынанні яец паразіта ў чалавека ўзнікае цыстыцэркоз.
Remove ads
Літаратура
- Гусева І. Свіны цэпень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. У 6 т. Т. 4. — Мн.: БелСЭ, 1985.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads