Свіраны (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіра́ны[1] (трансліт.: Svirany, руск.: Свираны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 27 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск, за 3 км ад ракі Ісы.
Remove ads
Гісторыя
У 1664 г. згадваецца ў складзе Слонімскага павету ВКЛ[2].
У 1909 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (15 жыхароў).
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[4].
Remove ads
Інфраструктура
- Калгасная сядзіба
- Майстэрні для рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі
- Ветэрынарны ўчастак
- Магазін
- Базавая школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Насельніцтва
- 509 жыхароў (1909)
- 64 дамы, 288 жыхароў (1921)
- 367 жыхароў (1959)
- 469 жыхароў (1970)
- 132 двары, 197 жыхароў (1998)
- 78 гаспадарак, 198 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
- Помнік землякам
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- LVIA, f. SA, b. 3
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads