Світладарск

горад у Данецкай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Світладарскmap
Remove ads

Світладарск (укр.: Світлодарськ) горад раённага значэння ў Артэміўскім раёне Данецкай вобласці Украіны. Насельніцтва — 13 203 чалавекі (2013).

Хуткія факты Світладарск, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчанае ва ўсходняй частцы вобласці, на беразе Світладарскага вадасховішча.

Горад займае тэрыторыю 24 км², з іх 6 % пад забудовай. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэнняў. Сярэдняя тэмпература студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За год выпадае больш за 500 мм ападкаў.

Гісторыя

Заснаванае ў 1970 годзе як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглэгірскай ДРЭС. Статус горад атрымаў у 1992 годзе.

29 сакавіка 2013 г. на Вуглэгірскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваны[2]. Пашкоджаныя 4 энергаблокі першай чаргі. Станцыя была адключана ад энергасістэмы.

Насельніцтва

Thumb
Мемарыял загінулым салдатам — танк ІС-3

Паводле вынікаў перапісу 2001 года насельніцтва горад складаў 13203 асобы, з якіх 24,62 % пазначылі роднай мовай ўкраінскую 75,03 % рускую, 0,10 % беларускую, па 0,08 % армянскую і грэчаскую, па 0,02 % малдоўскую, 0,01 % гагаузскую і нямецкую мовы[3].

Гаспадарка

Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглэгірскай электрастанцыі і звязаных з ёй прадпрыемствах.

Культура

У месце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads