Севастопальская вуліца (Гомель)
вуліца ў Гомелі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Севастопальская вуліца (былая Старая, Пралетарская) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гомеля, у Навабеліцкім раёне. Названая ў 1957 годзе ў гонар горада Севастопаля. Працягласць 3900 м, ад Навабеліцкіх могілак да берага ручая Масцішча. Адна з галоўных транспартных магістраляў раёна. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады, калі былі пабудаваныя пяці- і дзевяціпавярховыя жылыя дамы. На значнай частцы вуліцы захавалася індывідуальная забудова.
Remove ads
Перасякае вуліцы
- Рэспубліканскую
- 11 Ліпеня
- Міжнародную
- Герцэна
- Склязнёва
- Сцяпана Разіна
- 10 год Кастрычніка
- Ленінградскую
- Севастопальскі 1-ы завулак
- Камарова
- Сацыялістычную
- Суворава
- Будзённага
- Зялёная
- Ісачанкі
- Загарадная
- Лясная 2-я
- Арцельная
- Транзітная 1-я
Гісторыя
У дарэвалюцыйны час была забудаваная аднапавярховымі драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
У 2024 годзе дзеля эксперымента па вуліцы запусцілі тралейбус на аўтаномным ходзе.
На вуліцы размешчаны
- карпусы фанерна-запалкавага камбіната
- Дзіцячы сад № 9
- аптэка
- крамы
- Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомельдрэў»
- Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама
- Гомельскі дзяржаўны прафесійны будаўнічы ліцэй імя П. Я. Галавачова
- Гомельскі лікёра-гарэлачны завод
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Севастопальская вуліца (Гомель)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads