Седрык Вілані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Седрык Вілані (фр.: Cédric Villani; нар. 5 кастрычніка 1973, Брыў-ла-Гаярд) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Спецыяліст па матэматычным аналізе. Дэпутат нацыянальнага сходу Францыі з чэрвеня 2017 года ад руху «Наперад, Рэспубліка!».
Remove ads
Біяграфія
Седрык Вілані сур’ёзна зацікавіўся матэматыкай падчас вучобы ў Ліцэі Людовіка Вялікага. У 1992 годзе ён паступіў у Вышэйшую нармальную школу Парыжа, затым у 1998 годзе ва Універсітэт Парыж-Дафін, дзе ён абараніў доктарскую дысертацыю пад кіраўніцтвам П’ера-Луі Ліёнса. З 2000 па 2009 гады выкладаў у Вышэйшай нармальнай школе Ліёна. У 2009 годзе прызначаны дырэктарам Інстытута Анры Пуанкарэ пры ўніверсітэце П’ера і Мары Кюры.
Быў жанаты з Клэр Калмэ, двое дзяцей. Развёўся ў 2019 годзе.
Член Французскай акадэміі навук (2013), Папскай акадэміі навук (2016).
Remove ads
Зноскі
- Cédric Villani // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Cédric Villani // GeneaStar
- Elections législatives des 12 et 19 juin 2022 - Liste des candidats du 1er tour Праверана 9 ліпеня 2024.
- Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001. Праверана 3 чэрвеня 2017.
- www.ae-info.org
- Members - European Academy of Sciences — 2022. Праверана 9 мая 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads