Седча (вёска)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Седча (вёска)map
Remove ads

Се́дча[1] (трансліт.: Siedča) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Населены пункт заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы чыгуначнага раз’езда Пярэжыр.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года Седча мела статус пасёлка. У 1966 годзе да Седчы далучана вёска Міханавічы і Пасёлак торфапрадпрыемства «Міханавічы». 28 верасня 1967 года да Седчы быў далучаны пасёлак Новы. У 1939 годзе да пасёлка Новы былі далучаны пасёлкі Рог і Дубраўка, а ў 1941 годзе — пасёлкі Іванаўка і Ячанка.

У 1981 годзе ў вёсцы працаваў паўбрыкетны завод.

Remove ads

Інфраструктура

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, знаходзіцца прыпыначны пункт Седча. У 2013 годзе былі фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, крама.

Насельніцтва

  • 1960 год — 161 жыхар; чыгуначная станцыя — 60 жыхароў
  • 2002 год — 249 двароў, 620 жыхароў
  • 2009 год — 589 жыхароў
  • 2019 год — 552 жыхары[2]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads