Сетча
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́тча[1] (трансліт.: Sietča, руск.: Сетча; раней таксама Се́дча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Месціцца за 18 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 3 км ад чыгуначнага прыпынку Новае Сяло на лініі Мінск—Асіповічы.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У другой палове XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Цытва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Янішэўскіх.
У сярэдзіне XIX стагоддзя была царква. У 1858 годзе былі аднайменныя вёска і фальварак, уласнасць Л. Янішэўскага. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета.
У другой палове XIX стагоддзя краязнаўца Аляксандр Ельскі апісваў Седчу (Сетчу) як вёску паблізу ракі Цітаўкі (цяпер канал каля вёскі), мясцовыя сяляне ў той час займаліся не толькі земляробствам, але і вырабам колаў[2]. У 1885 годзе адкрыта школа граматы, у якой у 1890 годзе вучылася 16 хлопчыкаў. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазін.
У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, увесну 1907 года адбылося сялянскае хваляванне. Арганізатарам выступлення быў Ілья Кудзелька. 2 траўня ў маёнтак прыбыў атрад коннай паліцыі. Адбылася сутычка паміж сялянамі і паліцэйскімі, якія прымянілі агнястрэльную зброю, паранілі (аднаго з іх смяротна) 6 удзельнікаў хвалявання. Некалькі чалавек было арыштавана. У хваляваннях удзельнічала 500 сялян[3].
У 1910 годзе адкрыта народнае вучылішча.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой на 1922 год было каля 100 вучня, працавалі 2 настаўнікі. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Сетча», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 52 двары, 389 жыхароў
- 1897 год — 113 двароў, 712 жыхароў
- 1917 год — 143 двары, 754 жыхары
- 1960 год — 202 жыхары
- 2002 год — 92 двары, 158 жыхароў
- 2009 год — 125 жыхароў
- 2019 год — 112 жыхароў[5]
Культура
У 1958 годзе была адкрыта Сятчанская сельская бібліятэка.
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads