Седыментацыйны аналіз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Седыментацы́йны ана́ліз[1] — сукупнасць метадаў вызначэння памераў часцінак у дысперсных сістэмах і малекулярных мас макрамалекул у растворах па скорасці седыментацыі.

Выкарыстоўваецца седыментацыя ў полі гравітацыйных сіл для грубадысперсных сістэм і з дапамогай цэнтрыфуг і ультрацэнтрыфуг для высокадысперсных сістэм. Вызначаецца канстанта седыментацыі — адносіны скорасці седыментацыі да паскарэння поля сіл. Канстанта седыментацыі залежыць ад масы і формы часціц ці малекулярнай масы макрамалекул.

З дапамогай седыментацыі вызначаюць дысперсны склад здробненых матэрыялаў, глеб, грунтоў. У біяхіміі з дапамогай седыментацыйнага аналізу вызначаюць склад і памеры клетачных структур, вірусаў і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads