Селена Гомес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Селена Гомес
Remove ads

Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez[4]; нар. 22 ліпеня 1992(1992-07-22)[1][2][…], Гранд-Прэры, Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).

Хуткія факты Селена Гомес, Імя пры нараджэнні ...

З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».

Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020[5].

Remove ads

Біяграфія

Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры  (англ.) (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне[6]. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены[7]. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі[8]. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю [9].

Remove ads

Кар’ера

Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.

У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».

Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.

У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.

Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.

У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус»[10][11] і «Монтэ-Карла»[10][11].

Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».

Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.

Remove ads

Грамадская дзейнасць

Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта апавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта[12].

Асабістае жыццё

У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці»[13], што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля[14]; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца[15].

Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.

У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца[16].

10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»[17]. 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне[18].

Remove ads

Дыскаграфія

Больш інфармацыі Назва, Дата выхаду ...

Узнагароды і намінацыі

Больш інфармацыі Узнагароды і намінацыі, Узнагарода ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads