Селядцападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Селядцападобныя (Clupeiformes) — атрад касцістых рыб.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік адзін, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Жаберныя тычынкі служаць цадзільным апаратам.
Пашырэнне
Вядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. Падзяляюцца на 3 сямействы: селядцовыя, анчоусавыя, дарабавыя; каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некаторыя жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца планктонам (дараб — драпежнік).
Адкладваюць шматлікую ліпкую ікру на грунт або водарасці.
Промысел
Многія віды аб'екты промыслу.
Літаратура
- Селядцападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 315. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads