Сем камянёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сем камянёў» — кніга беларускага аўтара Аляксея Шэіна. Жанр — мастацкая проза, фэнтэзі. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Пазітыў-цэнтр».
Remove ads
Сюжэт
Галоўны герой кнігі, хлопец па імі Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталёў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратавання жыцця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім акажацца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў[1].
У чароўнай краіне Эферыі хлопцу Ясю даводзіцца змагацца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова хлопец чуе, што ў гэтай краіне калісьці была крыніца жывой вады. Але, каб яе адшукаць, трэба спачатку знайсці сем камянёў, якія і падкажуць, дзе схаваная гэта крыніца.
Сама ж краіна знаходзіцца пад прыгнётам самазванца, які захапіў уладу і несправядліва кіруе народам. І паралельна галоўны герой змагаецца і за вяртанне свабоды краіне Эферыі[2].
Remove ads
Змест
- Першы дзень
- Другі дзень
- Трэці дзень
- Чацвёрты дзень
- Пяты дзень
- Шосты дзень
- Сёмы дзень
Водгукі
Літаратурны крытык Ганна Янкута пісала пра кнігу: «Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць».
На думку журналісткі і адной з аўтарак праекту Velvet.by Ганны Севярынец: «Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў… Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца»[1].
Прэміі
Намінацыі
- 2016 год — намінавана на літаратурную Прэмію Цёткі ў катэгорыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»[5].
- 2016 год — намінавана на літаратурную Прэмію Ежы Гедройця[6].
- 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію «Кніга году»[крыніца?].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads